Янаш Ферэнчык
Янаш Ферэнчык | |
---|---|
венг.: Ferencsik János | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1907[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1984[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар |
|
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор |
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1951) Заслужаны артыст Венгрыі[d] (1952) Заслужаны мастак Венгрыі[d] (1954) прэмія «Спадчына Венгрыі»[d] (2000) прэмія імя Кошута (1961) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Я́наш Фе́рэнчык (венг.: János Ferencsik; 18 студзеня 1907, Будапешт — 12 чэрвеня 1984, Будапешт) — венгерскі дырыжор. Лаўрэат Прэміі імя Л. Кошута 1951, 1961.
Як дырыжору уласцівы тонкае пачуццё розных стыляў, дакладнасць перадачы дэталей аўтарскага тэксту. Адзін з першых выканаўцаў твораў сучасных венгерскіх кампазітараў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ферэнчык атрымаў адукацыю ў будапешцкай Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста, дзе, у прыватнасці, вывучаў кампазіцыю пад кіраўніцтвам Ласла Лайты. Кар'еру дырыжора пачаў у 1927 годзе як асістэнт у Будапешцкай дзяржаўнай оперы. Працаваў з такімі выдатнымі дырыжорамі, як Бруна Вальтэр і Вільгельм Фуртвенглер, у пачатку 1930-х гг. быў асістэнтам Артура Тасканіні пры працы на Байрайцкім фестывалі, што аказала ўплыў на творчы стыль самога Ферэнчыка.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Ферэнчык у 1945—1952 гг. узначальваў Сімфанічны аркестр Венгерскага радыё, адначасова ў 1948—1950 гадах быў галоўным запрошаным дырыжорам Венскай дзяржаўнай оперы. Затым у 1957—1974 гг. Ферэнчык кіраваў Будапешцкай дзяржаўнай операй, з 1952 г. і да канца жыцця ўзначальваў Венгерскі дзяржаўны сімфанічны аркестр, а ў 1960—1967 гадах быў і кіраўніком Будапешцкага філарманічнага аркестра. У 1948 і 1950 дырыжыраваў спектаклямі ў Венскай дзяржаўнай оперы, у 1957 г. упершыню выступіў у Вялікабрытаніі, у 1962 г. у ЗША. Заслужаны (1952), затым Народны (1954) артыст Венгерскай Народнай Рэспублікі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Янаш Ферэнчык